БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што, «напэўна», не пойдзе на трэці тэрмін

5.08.2025 / 19:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв’ю CNBC, што, хутчэй за ўсё, не будзе балатавацца на трэці тэрмін. Адказваючы на адпаведнае пытанне, ён сказаў: «Не. Напэўна, не».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

У той жа час 79-гадовы Трамп таксама дадаў, што сам мае жаданне заняць прэзідэнцкую пасаду і пасля заканчэння цяперашняга тэрміну. Ён адзначыў, што нібыта мае рэкордную папулярнасць і патлумачыў гэта тым, што «людзям падабаюцца тарыфы» і што «іншыя краіны больш не абкрадаюць ЗША».

Паводле 22-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША, адзін чалавек можа быць прэзідэнтам не больш за два тэрміны. Цяпер Трамп кіруе сваю другую кадэнцыю, якая скончыцца ў 2029 годзе (першая была ў 2017—2021 гадах).

Як раней паведамлялася, некаторыя прыхільнікі Трампа прапаноўвалі яму варыянты для трэцяга тэрміну — напрыклад, праз скасаванне папраўкі або вылучэнне ў віцэ-прэзідэнты з далейшым пераходам на пасаду прэзідэнта.

Яшчэ ў лістападзе мінулага года, за два месяцы да інаўгурацыі Трамп нібыта жартам заяўляў, што мог бы балатавацца і на трэці тэрмін.

Чытайце таксама:

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?

Трамп пажартаваў, што гатовы балатавацца на трэці прэзідэнцкі тэрмін, калі амерыканцы скажуць «Нада!»

Каментары да артыкула