Праваабаронцам вядома пра як мінімум 38 арыштаваных па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», у Беларусі дагэтуль працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі маніторынгавай групе «Беларускі Гаюн».
Фота ілюстрацыйнае
Праваабаронцам вядома ўжо пра як мінімум 38 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых, як мяркуецца, большая. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрымання пад вартай на некалькі месяцаў.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — вядома пра як мінімум шэсць судовых працэсаў.
Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Чытайце таксама:
У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»
Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?