БЕЛ Ł РУС

У маркетплэйса Ozon продажы ў Беларусі выраслі амаль у чатыры разы

8.08.2025 / 16:51

Nashaniva.com

Расійскі маркетплэйс Ozon апублікаваў фінансавую справаздачу за другі квартал 2025 года і паведаміў пра значны рост паказчыкаў у Беларусі. 

Фота ілюстрацыйнае

Колькасць заказаў у Беларусі вырасла для Ozon амаль у чатыры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Для параўнання, па ўсёй кампаніі рост склаў 66%.

Акрамя таго, у беларускім прадстаўніцтве Ozon адзначаюць:

Для ўсёй кампаніі гэтыя лічбы сціплейшыя: у яе база пакупнікоў павялічылася на 18%.

У кампаніі таксама падкрэслілі рост лаяльнасці кліентаў: цяпер сярэдні купец афармляе больш за 30 замоў на год, што на шэсць больш, чым летась.

Чытайце таксама:

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі

Найбуйнейшыя маркетплэйсы будуць прадаваць беларускія лядоўні

Расійскі маркетплэйс Ozon працягвае пашырацца ў Беларусі

Каментары да артыкула