Грамадства11

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі

«Ozon Беларусь» паведаміў, што запусціў для купцоў паслугу постаплаты. Цяпер жыхары краіны могуць аплачваць большасць тавараў катэгорыі Fashion пасля іх прымеркі ў пунктах выдачы заказаў Ozon, піша Blizko.by.

Постаплата ўжо даступная жыхарам Беларусі і дзейнічае пры заказе тавараў у пункты выдачы Ozon.

Новая паслуга распаўсюджваецца на тавары са спецыяльнай пазнакай «Аплата пры атрыманні» і ахоплівае да 80% асартыменту катэгорыі Fashion, уключаючы адзенне, абутак і некаторыя аксэсуары: галаўныя ўборы, пальчаткі, рамяні, гальштукі, жаночыя сумкі, мужчынскія клатчы і іншыя тавары. Усяго постаплата распаўсюджваецца на больш за 15 мільёнаў тавараў.

Каб скарыстацца з постаплаты, пры афармленні заказу жыхарам Беларусі трэба выбраць спосаб аплаты «Аплаціць пасля атрымання» і пазначыць банкаўскую картку: сродкі будуць спісаныя толькі пасля пацвярджэння выкупу тавару ў пункце выдачы Ozon.

Калі ў заказе прысутнічаюць тавары з катэгорыі постаплаты і іншыя тавары, то яны аплачваюцца асобна: кошт тавараў з перадаплатнай сістэмай спішацца адразу, а з пастоплатны — пасля атрымання заказу.

Агульны кошт тавараў, якія можна аплаціць пры атрыманні, залежыць ад гісторыі ўзаемадзеяння купца з маркетплэйсам. Базавы ліміт постаплаты складае 800 рублёў і павялічваецца з кожным выкупленым заказам.

Каментары1

  • бабруйчанін
    06.05.2025
    Дзяяяякуй Безес..

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз8

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць