Муратаў папрасіў Трампа і Папу дабіцца вызвалення расійскіх палітвязняў
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, сузаснавальнік і былы галоўны рэдактар расійскай «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў звярнуўся да Дональда Трампа і Папы Льва XIV з просьбай уключыць у магчымыя перамовы паміж Расіяй і Украінай пункт пра палітвязняў.
Дзмітрый Муратаў
Дзмітрый Муратаў прапанаваў, каб расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін памілаваў тых вязняў, якія апынуліся ў турме за тое, што выступалі супраць вайны ва Украіне, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі — асуджаных прыхільнікаў «рускага свету», якія не здзяйснялі гвалтоўных злачынстваў.
На думку Муратава, такі гуманны крок мог бы выратаваць сотні жыццяў і дапамагчы людзям, якія знаходзяцца за кратамі толькі за сваё меркаванне.
Таксама паведамляецца, што 1 жніўня былыя расійскія палітвязні, вызваленыя ў 2024 годзе падчас абмену з ЗША, падпісалі дэкларацыю з заклікам да сусветных лідараў улічваць пытанне палітычных зняволеных у любых перамовах з Расіяй і Беларуссю.
Чытайце таксама:
Нобелеўскі лаўрэат Дзмітрый Муратаў заклікаў Пуціна і Зяленскага правесці абмен цывільнымі асобамі