БЕЛ Ł РУС

У Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне будзе новы кіраўнік

8.08.2025 / 19:9

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская на пасяджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай рады абвясціла пра маючыя адбыцца кадравыя змены ў структурах дэмакратычных сіл. У прыватнасці, яна паведаміла, што 9 жніўня на канферэнцыі «Новая Беларусь» будзе прадстаўлены новы кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне, піша «Люстэрка».

Святлана Шаціліна. Фота: facebook.com/svetlana.shatilina

Цяперашняга кіраўніка Генадзя Манько заменіць ягоная намесніца Святлана Шаціліна — вядомая актывістка беларускай дыяспары ва Украіне. Яна родам з Мінска, але ўжо больш за 20 гадоў жыве ва Украіне. Пасля падзей 2020 года Шаціліна актыўна займалася дапамогай уцекачам і праваабарончай дзейнасцю.

Акрамя таго, Ціханоўская анансавала новае прызначэнне ў эканамічным блоку Кабінета, пра якое ўжо казалі раней — прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах стане эканамістка Аліса Рыжычэнка. 

Таксама Ціханоўская звярнулася да Каардынацыйнай рады з просьбай прапанаваць кандыдатуры на яшчэ адну важную вакантную пасаду — прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку. Гэтая пазіцыя застаецца незанятай ужо два гады — пасля адстаўкі Аляксандра Азарава, былога кіраўніка ініцыятывы Bypol.

Чытайце таксама:

У Аб'яднаным пераходным кабінеце чакаюцца новыя прызначэнні. Не толькі «міністр эканомікі»

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

«Рускія салдаты, вас дома не кормяць?» Расказ беларускі, чые сыны абараняюць Кіеў

Каментары да артыкула