«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі
Дагэтуль невядома, што ж здарылася з былой спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай. Канадскае выданне Le Devoir апублікавала паведамленні, якія яна атрымлівала ад невядомага суразмоўцы ў 2024 годзе.
Паводле «Кіберпартызанаў», Мельнікава, прынамсі з 2023 года, мела блізкія адносіны з Аляксеем Лабеевым, агентам КДБ. У жніўні таго ж года яна ездзіла ў адпачынак на Кубу з ім.
Напрыканцы лютага 2025 года Мельнікава паляцела з дзвюма дочкамі ў Лондан, потым на Шры-Ланку і ў Дубай. Далей яе маршрут невядомы.
Паводле газеты Le Devoir (журналісты выпусцілі артыкул пра тое, як КДБ пераследуе беларускіх актывістаў), 12 красавіка 2024 года Мельнікава атрымала ў тэлеграме серыю паведамленняў з пагрозай.
У перапісцы да Анжалікі звяртаюцца «Ліка». «Хто ты?» — пытаецца яна. «Твой добры сябар», — адказвае ананімны суразмоўца, пасля чаго ідзе чарга пагроз. Ён згадвае пра вобшук і ўскосна заклікае яе пакаяцца, пайсці на супрацоўніцтва. Ён таксама згадвае адну з сябровак Мельнікавай па імені, нібыта для шантажу: «Ты ж памятаеш, што ў яе дзіця-інвалід, так? […] Ты стварыла ёй шмат праблем, але ўсё можна ўрэгуляваць».
У канцы перапіскі суразмоўца кажа, што «перадасць прывітанне» маці Мельнікавай.
Перапіска Мельнікавай і ананімнага суразмоўцы 12 красавіка 2024
Чытайце таксама:
Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая
Стала вядома імя яшчэ аднаго агента КДБ, які можа быць датычным да знікнення Мельнікавай
Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»