МАРГ знайшло шмат непарадку ў магілёўскіх сеткавых крамах
У Магілёве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю праверыла прыватнае прадпрыемства «АВА-сервіс», якое кіруе 12 крамамі «Нарасхват» і «У дома». Контралёры знайшлі там шмат парушэнняў заканадаўства.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Яндэкс.Карты
У 10-ці крамах з паліц знялі больш за 60 найменняў прадуктаў з прамінулым тэрмінам прыдатнасці і 20 найменняў тавараў сумнеўнай якасці на агульную суму каля 1,7 тысячы рублёў.
Акрамя таго, былі зафіксаваныя завышаныя цэны на асноўныя прадукты — бульбу, свежыя агуркі, памідоры, яблыкі, безалкагольныя напоі і некаторыя малочныя вырабы.
За гэтыя парушэнні Эканамічны суд Магілёўскай вобласці наклаў на прадпрыемства штраф памерам больш за 5 тысяч рублёў. Тры службовыя асобы таксама панеслі адміністрацыйную адказнасць, а яшчэ 13 чалавек атрымалі папярэджанні.
Раней, у 2022-2024 гадах, прадпрыемства і яго супрацоўнікаў ужо каралі за падобныя парушэнні.
Чытайце таксама:
МАРГ здзівіўся, што ў «Санты» ўсё надта добра, і пайшоў туды з праверкамі
МАРГ узяўся за «Дабраном» — у палове «Маякоў» знайшлі пратэрміноўку