Германія замарозіла экспарт зброі ў Ізраіль у адказ на планы акупаваць сектар Газа
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц зрабіў заяву, што ягоны ўрад часова не дазволіць экспарт вайсковай тэхнікі, якая можа быць выкарыстаная ў сектары Газа. Такое рашэнне было прынята ў адказ на планы Ізраіля пашырыць вайсковы кантроль у гэтым рэгіёне і ў сувязі з пагаршэннем гуманітарнай сітуацыі, паведамляе Reuters.
Фрыдрых Мерц. Фота: Emmanuele Contini/NurPhoto via Getty Images
Германія з’яўляецца другім па значнасці пастаўшчыком зброі для Ізраіля пасля ЗША, забяспечваючы амаль 30% імпарту ўзбраенняў.
Акрамя таго, рашэнне прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і вайсковага кіраўніцтва гэтай краіны было асуджана іншымі еўрапейскімі лідарамі. Прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Еўрапейскай камісіі заклікалі перагледзець гэтыя планы і спыніць агонь.
Чытайце таксама:
Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа
Ліванскай арміі даручылі раззброіць «Хезбалу»
Арабскія дзяржавы заклікалі ХАМАС пайсці з Газы і раззброіцца