У Мінску з'явіцца спарткомплекс з выхадам да набярэжнай. Будаўнікі паказалі, што там цяпер
Спарткомплекс для студэнтаў БДТУ ўзводзяць на вуліцы Беларускай каля Свіслачы. Якім ён будзе і што там цяпер, расказалі ў «Мінскбудзе», піша Realt.by.
Агульная плошча фасада спарткомплексу — больш за 3 тысячы квадратаў. Амаль палова гатовая.
«Фасад складаны: ніжні ярус — керамаграніт, далей вялікафарматны алюмакампазіт, вітражныя сістэмы, металапрофіль, — кажуць у «Мінскбудзе». — Вельмі эфектнай будзе ўваходная група, яна цяпер мантуецца. Лявей яе на фасадзе з дапамогай мастацкай перфарацыі створаць выявы двух плыўцоў».
Зараз парадкуюць прылеглую тэрыторыю.
«Прадугледжаны спуск да набярэжнай: лесвічку будаўнікі ладзяць з дробнаштучнай пліткі», — удакладняюць у арганізацыі.
Усярэдзіне будынка завяршаецца чарнавое і пачынаецца чыставое аздабленне. Але ёсць памяшканні, якія ўжо гатовыя — засталося толькі расставіць мэблю.
У спарткомплексе будзе басейн з шасцю дарожкамі па 25 метраў, гульнявая зала 42×24 метры, трэнажорная зала і зала бокса, саўны, гардэробныя, буфет.
Заказчыкам выступае БДТУ, а генпадрадчыкам — БУ-210 трэст № 35.
Чытайце таксама:
Мультыкомплекс каля Камароўскага рынку ў Мінску плануюць дабудаваць у 2026 годзе
Кватэры ў гэтых дамах давалі алімпійскім чэмпіёнам. Колькі цяпер тут каштуе жыллё?
Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках