На Камянеччыне вырасцілі кукурузу вышынёй у два чалавечыя росты ФОТАФАКТ
У Камянецкім раёне ў прадпрыемства «Савушкава пушча» вырасла кукуруза гіганцкіх памераў — 3,62 метра ў вышыню.
Гэта гібрыд «Саламандра», які пасеялі 3 мая.
Як паведамілі ў тэлеграм-канале раённай газеты «Навіны Камянеччыны», перад пасевам кукурузы тут уносілі па 40 кілаграмаў азотных угнаенняў на гектар.
Для падкормкі выкарыстоўвалі 30 кг азоту ў дзейным рэчыве, 30 кг суперфасфату і 120 кг калійных угнаенняў.
Чытайце таксама:
Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі
На полі пад Жодзінам знайшлі горы выкінутай агародніны ФОТАФАКТ
Віцэ-прэм'ер: Такога вясновага надвор'я не памятаюць нават старажылы