Грамадства44

На полі пад Жодзінам знайшлі горы выкінутай агародніны ФОТАФАКТ

Кадры з месца падзеі апублікаваў карыстальнік тыктоку, і яны хутка разышліся па сеціве. Сярод выкінутага — салатная фіялетавая цыбуля, буракі, морква і нават кукуруза. Па словах аўтара, гародніна выглядае дастаткова прыдатнай для ежы, і, на яго думку, яе можна было б аддаць тым, хто мае патрэбу, паведамляе Ex-press.live.

У кантэксце росту цэнаў на прадукты харчавання такія відэа выклікаюць шырокі грамадскі розгалас. Людзі ў каментарыях абураюцца марнатраўствам і цікавяцца, ці можна забраць гэтыя прадукты сабе ці перадаць у дабрачынныя арганізацыі.

@arsvik1 #овощи #выкинули#зачем#людяс ♬ оригинальный звук - ArsVik

Пазней высветлілася, што гародніну выкарысталі як арганічнае ўгнаенне. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі са Смалявіцкага раёна Уладзімір Крапіўка растлумачыў, што гэта неліквідная прадукцыя, якая псавалася падчас захоўвання. Яе вывозілі кожны год як арганіку, і гэтым разам — таксама. Гародніна належала прыватнай асобе, якая выехала ў Расію і папрасіла забраць сапсаваныя рэшткі.

Крапіўка адзначыў, што не разумее, чаму людзі кожны раз здымаюць падобныя відэа, калі гэта звычайная практыка — утылізацыя праз угнаенне.

Каментары4

  • Усё экалагічна
    30.06.2025
    Жвір , звычайная кампостная куча.
  • не жвір
    30.06.2025
    Жвір , пасля былі б відэа, што гнілую прадавалі. Калі гаспадарка прыватная, не думаю, што яны б выкідвалі вось так грошы
  • Жвір
    30.06.2025
    ... "гародніна выглядае дастаткова прыдатнай для ежы", "людзі ў каментарыях абураюцца марнатраўствам і цікавяцца, ці можна забраць гэтыя прадукты сабе ці...".
    І што гэта за бізнэс, калі прадукт вытворчасьці псуецца ў такой колькасьці ? Гэта не рэальна. Тут нешта іншае.

Цяпер чытаюць

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Аляксандр Усік гаварыў пра траўму спіны, а сам ліха вытанцоўваў на сцэне. Узнік скандал3

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер4

Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды18

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях11

Баі ідуць ужо на Днепрапятроўшчыне. Якая сітуацыя каля Купянска, Пакроўска і Дабраполля5

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла31

Латушка: Калі я быў міністрам, Качанава мне налівала7

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК2

У варшаўскай паліцыі расказалі, чаму ўчора ездзілі ў хаб «Робім Разам» Сяргея Бульбы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць9

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць