Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне
Машыны ўсмятку.
Фота тут і далей: МУС
Аварыя здарылася сёння каля 18 гадзін у Слонімскім раёне на аўтадарозе М-11 «Слонім—Ліда—мяжа Літвы». 47-гадовы кіроўца Renault на закругленні дарогі выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся ў лоб з Mercedes, дзе за стырном быў 48-гадовы мужчына.
Абодва кіроўцы і 47-гадовая пасажырка Renault загінулі. Пяцёра дзяцей шпіталізаваныя, паведамляе МУС.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. Выехаў таксама часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.