БЕЛ Ł РУС

Затрымалі 15-гадовую закладчыцу наркотыкаў, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення

11.08.2025 / 9:17

Nashaniva.com

Аператыўнікі наркакантролю Магілёўшчыны па падазрэнні ў збыце наркотыкаў затрымалі 15-гадовую школьніцу, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот відэа МУС

Прапанову аб злачынным заробку дзевяцікласніца знайшла ў інтэрнэце. Ад куратара яна атрымала спасылку на наркамаркет, прайшла навучанне і стала кур'ерам.

Дзяўчына атрымлівала партыі наркотыку, фасавала і распаўсюджвала праз закладкі ў лесе ў Магілёве.

Дзяўчыну затрымалі на гарачым падчас выканання чарговага задання. Пры ёй, а таксама ў тайніках было выяўлена і канфіскавана асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва 4-СМС.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Падлетак папрацавала на наркашоп каля месяца, ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Адказнасць за падобныя злачынствы наступае з 14-гадовага ўзросту.

У міліцыі папярэджваюць, што ў перыяд летніх канікул павялічваецца колькасць выпадкаў уцягвання падлеткаў у такую злачынную дзейнасць, і заклікаюць бацькоў цікавіцца, чым займаюцца дзеці.

«Калі ў дзіцяці з’явіліся грошы невядомага паходжання, гаджэты або іншыя каштоўныя рэчы? Ён вядзе патаемныя перапіскі ў інтэрнэце? Ёсць падстава насцярожыцца!» — заклікаюць у міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула