БЕЛ Ł РУС

Моцны вецер паваліў 18 дрэў у Гродзенскай вобласці

11.08.2025 / 9:52

Nashaniva.com

Ратавальнікі ліквідавалі наступствы ўчорашняй непагадзі, паведамляе МНС.

Скрыншот відэа МНС

10 жніўня ў выніку праходжання навальнічнага фронту і ўзмацнення ветру парывамі да 23 м/с, які прайшоў па тэрыторыі Гродзенскай вобласці, на лінію «101» паступалі паведамленні аб падзенні дрэў на дарогі (18 выпадкаў) у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Свіслацкім і Шчучынскім раёнах, а таксама ў Гродне.

У Дзятлаўскім раёне дрэва ўпала на прыватны жылы дом: будынак не пашкоджаны, людзі не пацярпелі.

Парывамі ветру пашкоджаны дахі двух прыватных жылых дамоў і аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Ваўкавыскім раёне.

Было задзейнічана 20 адзінак тэхнікі МНС і 54 ратавальнікі.

Таксама падраздзяленні МНС выязджалі на распілоўку і прыбіранне дрэў у Брэсцкай вобласці (3) і Мінску (3).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула