У Фларэнцыі адкрыўся цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці
Пра адкрыццё цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі паведаміла Народная амбасада Беларусі ў Італіі.
Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно падпісвае дамову аб стварэнні цэнтра
Паведамляецца, што адкрыццё цэнтра стала магчымым праз падтрымку Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама праз супрацу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і асацыяцыі Talaka.
Цэнтр у Фларэнцыі прэзентуецца як прастора для культурніцкіх ініцыятыў і мастацкіх падзей, пляцоўка для сустрэч, абмеркаванняў і ўзаемадапамогі, пункт збору і падтрымкі для беларусаў у рэгіёне Таскана і па ўсёй Італіі.
Неўзабаве цэнтр абяцае абвесціць пра першыя мерапрыемствы.