БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін

11.08.2025 / 19:11

Nashaniva.com

«Некаторыя бяруць па дзве-тры кватэры», — распавяла маладая маці.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Ажыятаж у дзень старту продажу кватэр у элітным ЖК «Паўночны бераг» у Мінску ўзнікае не ўпершыню. Высокія цэны людзей не пужаюць. Сярод прычын папулярнасці — маляўнічыя краявіды. Комплекс знаходзіцца ў паўночнай частцы Мінска, на правым беразе Цнянскага вадасховішча. Уздоўж вадаёма абсталяваны Lakeside Park.

Маладая маці, якая працуе індывідуальнай прадпрымальніцай, паказала ў тыктоку, як яны з мужам спрабавалі атрымаць магчымасць пабудаваць там кватэру.

Пара прыехала да старту продажу, але ж у чарзе атрымала нумарок 37 — людзей было даволі шмат. Пры гэтым, продаж пачынаўся адначасова ў двух розных офісах кампаніі-забудоўшчыка, таму прэтэндэнтаў на элітную нерухомасць было больш.

@daryaa_rudman

Смотрите до конца

♬ оригинальный звук - Darya Rudman

— Схема наступная: у парадку чаргі да вас падыходзіць менеджар, і ў вас ёсць 5-10 хвілін для таго, каб забраніраваць кватэру — і ў гэты ж дзень трэба падпісаць дамову.

Усе кватэры разабралі за першыя 15 хвілін — маладая сям’я засталася ні з чым, да пары нават чарга не паспела дайсці. Дзяўчына адзначае: людзі адразу браніравалі 2-3 кватэры — як яна мяркуе, для таго, каб потым перапрадаць.

Але аптымізму не страчвае:

— Квартал будзе будавацца да 2040 года, таму ў нас яшчэ ёсць час.

Мінчанка таксама распавяла, колькі каштуе тое самае жыллё мары. Цана квадратнага метру залежыць ад плошчы кватэры (чым яна большая, тым танней атрымоўваецца квадрат) і ад паверху (чым вышэйшы, тым даражэй).

Вось для прыкладу колькі каштуюць кватэры ў доме, які пабудуюць толькі ў трэцім квартале 2027 года. Усе цэны забудоўшчык пазначае ў еўра: 33-метровая кватэра на шостым паверсе каштуе 55 тысяч еўра, на восьмым — ужо 66 тысяч еўра. За 67-метровую кватэру на чацвёртым паверсе трэба заплаціць 105 тысяч еўра, а на восьмым — 112 тысяч.

Чытайце таксама:

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў

Элітны дом з 2010-х. Колькі цяпер там каштуюць кватэры?

Каментары да артыкула