БЕЛ Ł РУС

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў

11.08.2025 / 21:28

Nashaniva.com

У Лідзе ў гіпермаркеце «Родны кут» на вуліцы Тухачэўскага ўжо некалькі месяцаў не працуюць стужкі на касах. Пакупнікі і прадаўцы скардзяцца, што гэта стварае нязручнасці: усе тавары даводзіцца падштурхоўваць уручную, піша «Лідская газета».

Дырэктарка Лідскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Крысціна Вадзейка растлумачыла, што абсталяванне — імпартнай вытворчасці, таму і ўзніклі цяжкасці з заменай камплектуючых. Пастаўшчык пакуль не можа даставіць патрэбныя дэталі ў Беларусь.

Пытанне, як сцвярджаецца, застаецца на кантролі кіраўніцтва спажыўкааперацыі.

Чытайце таксама:

Восем краін далучыліся да апошняга пакета санкцый ЕС супраць Мінска

«Сітуацыя зараз на палітычнай арэне напружаная». Раёнка апублікавала каментары прыбіральшчыцы наконт інтэрв’ю Лукашэнкі журналу Time

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?

Каментары да артыкула