Грамадства2828

Ціханоўская: Нельга дапусціць, каб з Беларусі знялі санкцыі без вызвалення палітвязняў

Святлана Ціханоўская лічыць, што Аляксандр Лукашэнка можа паспрабаваць выкарыстаць будучыя перамовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, каб павялічыць свой палітычны ўплыў. На яе думку, дзеля гэтага ён можа пайсці, напрыклад, на вызваленне палітзняволеных або змякчэнне рэпрэсій, піша «Позірк».

Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі, 27 чэрвеня 2025. Фота Getty Images

Ціханоўская падкрэсліла, што ў працэсе гэтых перамоваў важна не забыць пра Беларусь. Калі будзе абмяркоўвацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, неабходна не дапусціць аўтаматычнага зняцця санкцый і з Беларусі без дадатковых умоў для рэжыму Лукашэнкі. 

«Напрыклад, калі будзе ўздымацца пытанне зняцця санкцый з Расіі, каб з Беларусі санкцыі не знялі цягнічком. Наша задача — паказаць Беларусь як самастойную справу, а не апендыкс да Расіі, і адстойваць свае правы. Важна выцягнуць з гэтых перамоў як мага больш, хаця б у пытанні вызвалення палітвязняў».

Святлана Ціханоўская расказала, што беларускія дэмсілы рэгулярна каардынуюць свае дзеянні з амерыканскімі партнёрамі і перадаюць ім свае пазіцыі. 

Што да магчымых перамоў з Лукашэнкам, то яна нагадала, што дэмсілы прапаноўваюць дыялог з 2020 года, але рэжым разумее яго па-іншаму: калі для дэмакратаў гэта дыялог з народам дзеля мірнага транзіту ўлады, то для ўлады — кантакты з іншаземцамі без удзелу беларусаў.

Тым не менш, Ціханоўская лічыць, што прапанова пра дыялог можа стаць актуальнай у любы момант, а таму важна быць гатовымі да перамоў і «круглага стала».

Каментары28

  • Дык апендыкс ці гарманізацыя?
    09.08.2025
    Як уводзіць санкцыі на Беларусь, дык Латушка крычыць пра "гарманізацыю санкцый" - каб уводзілі на Беларусь такія ж, як на Расію.
    А як здымаць - то з тут ужо у іх "Беларусь не апендыкс да Расіі", а "самастойная справа", " і таму "неабходна не дапусціць аўтаматычнага зняцця санкцый і з Беларусі".
  • Санкцыі
    09.08.2025
    Офіс Ціханоўскай: "у любой сітуацыі ўводзім санкцыі".
    Пасадзіў Лукашэнка палітвязняў - "трэба ўвесці санкцыі".
    Пачаў Лукашэнка выпускаць палітвязняў (300 чалавек выпусціў) - "трэба ўвесці санкцыі".
    Дапамагае Лукашэнка Пуціну ў вайне - "трэба ўвесці санкцыі".
    Скончылася вайна - "трэба ўвесці санкцыі".
    Знялі з Расеі санкцыі - на Беларусь "трэба ўвесці санкцыі".
  • Filipp
    09.08.2025
    Во, прачнуліся, цяпер ужо санцыі зняць можна, але ж не за проста так! А хто ўвогуле казаў пра зняцце санкцый проста так? А хто займаў пазіцыю, душыць Беларусь пакуль .....

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць