БЕЛ Ł РУС

Мінабароны назвала мэту беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025»

12.08.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025» пройдуць з 12 па 16 верасня.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Іх мэта — праверка магчымасцей саюзнікаў па гарантаванні бяспекі і іх гатоўнасці да адбіцця агрэсіі. Пра гэта на брыфінгу заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валерый Равенка.

Равенка таксама назваў тэму вучэння: «Прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

«Агульная мэта — праверка магчымасцей Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі», — патлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула