БЕЛ Ł РУС

У Гродне напісалі партрэт Караніка. Яго павесілі ў адной галерэі са Сталыпіным

12.08.2025 / 12:7

Nashaniva.com

Партрэт кіраўніка Акадэміі навук з'явіўся ў галерэі кіраўнікоў Гродзенскай вобласці.

Партрэт Уладзіміра Караніка. Фота: «Пул 4 Рэгіён»

У Гродне прадставілі партрэт былога кіраўніка аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Яго павесілі ў галерэі партрэтаў кіраўнікоў Гродзенскай вобласці.

@belarusnovosti В Гродно написали портрет чиновника Караника #гродно #гроднобеларусь #новостибеларуси #беларусь #белорусы ♬ FUNNY - DJ VALENTE

На карціне Каранік сядзіць у крэсле, а перад ім на століку стаіць кубак з гербам вобласці. Былы міністр аховы здароўя кіраваў Гродзеншчынай амаль пяць гадоў — з жніўня 2020-га па сакавік 2025-га. Цяпер Каранік займае пасаду старшыні прэзідыума НАН Беларусі.

Гродзенскія чыноўнікі хваліліся, што іх галерэя губернатараў адзіная такая ў краіне. Там сапраўды вісяць партрэты кіраўнікоў Гродзеншчыны ўжо ў перыяд незалежнасці, у тым ліку Сямёна Домаша, але і іншых часоў.

Фота: «Пул 4 Рэгіён»

Напрыклад, ёсць у галерэі партрэт Пятра Сталыпіна, які быў Гродзенскім губернатарам у 1902-1903 гадах.

Фота: «Пул 4 Рэгіён»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула