Лукашэнка падпісаў указ аб асеннім прызыве
Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве».
Фота ілюстрацыйнае
Згодна з дакументам, з верасня па лістапад 2025 года на тэрміновую службу і службу ў рэзерве прызавуць грамадзян Беларусі мужчынскага полу ад 18 гадоў.
Указ таксама дазволіць цэнтральным і мясцовым органам улады своечасова арганізаваць усе неабходныя прызыўныя мерапрыемствы.
Акрамя таго, ён прадугледжвае звальненне ў запас тых, хто ўжо адбыў свой тэрмін службы.
Чытайце таксама:
У Мінадукацыі расказалі, як будуць арганізаваныя вучэбна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў
Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце
«Дзіўна, што не ўнеслі ў базу». Айцішнікі за мяжой расказалі, як іх шукаюць у Беларусі ваенкаматы
«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным