БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю цікавіцца, ці можна дазволіць продаж піва на трыбунах падчас спартыўных спаборніцтваў

13.08.2025 / 8:25

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вырашыла даведацца меркаванне грамадзян: ці дапушчальна прадаваць піва і слабаалкагольныя напоі на трыбунах падчас спартыўных падзей, напрыклад, на «Мінск-Арэне» падчас хакейных матчаў.

AP Photo Nam Y Huh

Гаворка ідзе не пра буфеты ў холе, а менавіта пра тое, каб можна было набыць алкагольны напой і глядзець матч, не адыходзячы ад свайго месца. Зараз гэта забаронена.

Вось як сфармуляванае пытанне ў афіцыйным апытанні МАРГ:

«Ці лічыце Вы магчымым дазволіць продаж піва і слабаалкагольных напояў на трыбунах падчас правядзення масавых спартыўных мерапрыемстваў?»

Прапануецца чатыры варыянты адказу: варта дазволіць, дазваляць нельга, трэба даць права на прыняцце рашэння арганізатару мерапрыемства, не гатовы адказаць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула