Eurolines пасля адмены рэйсаў пусціў на Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Вяртаць рэйсы пакуль не плануе
Буйны перавозчык спрабуе часткова кампенсаваць адмену 75% рэйсаў паміж Вільняй і Мінскам.
Фота: Infotrans Media Беларусь
Літоўскі перавозчык Eurolines паставіў на маршрут Вільня — Мінск двухпавярховыя аўтобусы.
Кампанія раней адмяніла 75% рэйсаў па гэтым маршруце. Пры гэтым у лісце, які цытуе Infotrans Media Беларусь, паказана, што маршруты адменены цалкам.
Фота: Infotrans Media Беларусь
11 і 12 жніўня стала вядома, што адразу два буйныя перавозчыкі — беларускі «Мінсктранс» і літоўскі Eurolines — абвясцілі пра прыпыненне большасці аўтобусных рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй. Прычым рэйсы адменены раптоўна, але абяцалі вярнуць пасажырам грошы за квіткі.
Чытайце таксама:
«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі
«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?
Як цяпер дабрацца з Мінска да Вільні, калі прамых рэйсаў стала ў разы менш?