Грамадства66

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

11 і 12 жніўня стала вядома, што адразу два буйныя перавозчыкі — беларускі «Мінсктранс» і літоўскі Eurolines — абвясцілі пра прыпыненне большасці аўтобусных рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй. Для пасажыраў гэта стала непрыемным сюрпрызам. Выданне «Люстэрка» паспрабавала высветліць, што насамрэч стаіць за транспартным калапсам на адным з самых запатрабаваных у беларусаў міжнародных кірункаў.

Билетный офис Eurolines на автовокзале Вильнюса. Литва, 12 агуста 2025 года. Фото: "Зеркало"
Білетны офіс Eurolines на аўтавакзале Вільні. 12 жніўня 2025 года. Фота: «Люстэрка»

«У пошце ўжо 456 лістоў»

Першым пра адмену рэйсаў паведаміў перавозчык Eurolines, а неўзабаве да яго далучыўся і «Мінсктранс». У сваім паведамленні беларуская дзяржаўная кампанія ўдакладніла, што прыпыненне будзе дзейнічаць «да атрымання неабходных дазвольных дакументаў».

«Люстэрка» паспрабавала атрымаць аператыўны каментар у «Мінсктранса», аднак зрабіць гэта не ўдалося. Падчас тэлефанавання на гарачую лінію аўтаадказчык паведаміў, што колькасць тых, хто чакае ў чарзе, «перавысіла 20 чалавек». Праз пяць хвілін чакання на лініі званок проста абарваўся.

Датэлефанавацца да віленскага аддзялення Eurolines журналістка «Люстэрка» таксама не змагла цягам гадзіны. У выніку выправілася на аўтавакзал, дзе і знаходзіцца віленскі офіс кампаніі.

«У нас тэлефоны разрываюцца. Мы часам іх уключаем і адказваем, пакуль хапае нерваў. Потым — адключаем, — прызналася адна з супрацоўніц перавозчыка. — У пошце ўжо 456 лістоў. Калі мы на іх зможам адказаць, аднаму богу вядома».

У офісе Eurolines адзначаюць, што ў перавозчыка засталося тры рэйсы на дзень замест 13 (рэйсам тут называюць дзве паездкі: з Вільні ў Мінск і назад), якія былі раней. Чаму ён пачаў адмяняць іх, супрацоўніца не ведае. Кажа, што аўтобусы кампаніі «не выпускае Літва». Наконт прычын яна не ў курсе.

«Кіраўніцтва сказала, што да 18 жніўня яно будзе разбірацца. Нібыта нешта ў гэты дзень там намячаецца. Я вось таксама чакаю адказу. Мне самой вельмі страшна, бо гэта мая праца, сфера дзейнасці», — сказала супрацоўніца.

Па афіцыйныя каментары яна прапанавала звярнуцца ў офіс кампаніі Toks, якая пад брэндам «Еўралайнс» возіць пасажыраў з Вільні ў Мінск і назад.

«Люстэрка» скіравала запыты з просьбай растлумачыць прычыны масавай адмены рэйсаў у літоўскую кампанію Toks. А таксама ў Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы. Пакуль што адказаў адтуль выданне не атрымала.

Што ў іншых перавозчыкаў?

Каб зразумець, ці стала праблема сістэмнай і ці закранае яна ўсіх гульцоў на рынку, журналіст «Люстэрка» звярнуўся да іншага буйнога перавозчыка — Ecolines. У літоўскім офісе кампаніі запэўнілі, што іх праца ідзе ў штатным рэжыме:

«Праблемы з рэйсамі ўзніклі толькі ў «Мінсктранса» і Eurolines. У нашай кампаніі ўсё добра, рэйсы не адмененыя, кожны з іх выязджае па раскладзе».

Як падлічыла «Люстэрка», да адмены на гэтыя тры перавозчыкі прыпадала 28 рэйсаў штодня (гаворка пра паездкі туды і назад). Пачынаючы з 14 жніўня з Мінска ў Вільню і назад будзе агулам 15 рэйсаў на дзень: па шэсць ад Ecolines і «Мінсктранса» і тры — ад Eurolines (Toks).

У пачатку 2024 года ўрад Літвы прыняў рашэнне скараціць колькасць дазволаў на аўтобусныя перавозкі паміж Літвой і Беларуссю ўдвая — з 58 да 29. Дазволы выдаюцца паводле прынцыпу парытэту: каб яго атрымаў літоўскі перавозчык, аналагічны дакумент мусіць быць і ў яго беларускага партнёра.

Каментары6

  • .
    12.08.2025
    Czysta Europa, ты дурны? Хто застаўся ў Беларусі = ябацькі? А што наконт родных і блізкіх эмігрантаў?
  • Глос з над Немна
    13.08.2025
    Пройдзе "Жалезны Воук" i усё будзе як i раней...
  • Коржык
    13.08.2025
    ., Канцэрт каржа ў астане - гэта ў іншым накірунку чым еўропа

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Нароўлі загінулі двое малых дзяцей мясцовага ўчастковага12

«Ад бязвыхаднасці з'ездзіў у Беларусь, дзе яму зрабілі аперацыю». Пабрацім расказаў, што вядома пра арыштаванага каліноўца Андрэя Сяргеева13

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі63

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень127

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць