Украіна і Расія правялі новы абмен палоннымі. Ён меў асаблівасці
14 жніўня паміж Украінай і Расіяй адбыўся праз тэрыторыю Беларусі чарговы абмен палоннымі ў фармаце 84 на 84 чалавекі.
Фота: Каардынацыйны штаб па пытаннях паводзін з ваеннапалоннымі
Каардынацыйны штаб Украіны паведаміў, што на радзіму вярнуліся 33 украінскія вайскоўцы і 51 цывільная асоба.
Асаблівасцю гэтага абмену стала тое, што сярод вызваленых былі людзі, затрыманыя яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання і асуджаныя на працяглыя тэрміны — ад 10 да 18 гадоў. Адзін з вызваленых правёў у палоне 4013 дзён — яго захапілі ў Данецкай вобласці яшчэ ў 2014 годзе.
Дадому таксама вярнуліся ўкраінцы, затрыманыя і асуджаныя ў 2016—2021 гадах. Сярод іх — тры жанчыны з Данецкай і Луганскай абласцей, адна з якіх — настаўніца пачатковых класаў, пазбаўленая волі ў 2019 годзе.
Паводле даных Міністэрства абароны Расіі, расійскія вайскоўцы цяпер знаходзяцца ў Беларусі, дзе ім аказваюць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Пасля гэтага іх даставяць у Расію.
Чытайце таксама:
Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі