БЕЛ Ł РУС

У гомельскай міліцыі расказалі, куды адпраўляюць працаваць «дармаедаў»

14.08.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Міліцыя ў Гомелі працягвае «адпрацоўку» грамадзян, якіх унеслі ў базу «незанятых у эканоміцы». Афіцыйна беспрацоўных спрабуюць працаўладкоўваць з дапамогай сілавікоў ужо пяты месяц: выклікаюць у РАУС на масавыя сходы і там абавязваюць з'явіцца ў цэнтр занятасці. Таксама міліцыянты наведваюць беспрацоўных дома, апытваюць іх суседзяў, піша «Флагшток».

Фота: Гомельскі райвыканкам

За гэты час, з красавіка 2025 года, усіх гомельскіх «дармаедаў» ахапіць яшчэ не паспелі. Паводле звестак на 1 жніўня, якія назваў начальнік Савецкага РАУС Уладзімір Саўчанка ў публікацыі часопіса «Белка», гэты райаддзел міліцыі «адпрацаваў» больш за 7 тысяч чалавек. А ўсяго ў базе «незанятых у эканоміцы» звыш 10 тысяч жыхароў Савецкага раёна.

Калі за чатыры месяцы праз выклік у міліцыю прайшлі 7 тысяч «дармаедаў», то выходзіць, што ў сярэднім у месяц сілавікі высылаюць позвы каля 1750 афіцыйна беспрацоўным. Атрымліваецца, у кастрычніку павінны правесці ўжо апошнія «выхаваўчыя мерапрыемствы».

Начальнік РАУС назваў такую дзейнасць міліцыі «грамадскай нагрузкай» і ўдакладніў, на якія спецыяльнасці часта накіроўваюць «дармаедаў».

Паводле яго слоў, цяпер у Гомелі вялікі попыт на электраманцёраў і зваршчыкаў, механізатараў і тэхнолагаў, кіроўцаў аўтобусаў і тралейбусаў, прадаўцоў і касіраў. Дэфіцыт кадраў настолькі вялікі, што людзей без вопыту навучаюць гэтым прафесіям за кошт бюджэту.

Чытайце таксама:

Дзяўчыну запісалі ў дармаеды. Яна адказала, што не будзе працаваць, бо жаніх забяспечвае

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна

Праваслаўных святароў сталі прыцягваць да працы з «дармаедамі»

Каментары да артыкула