БЕЛ Ł РУС

З 1 верасня павялічацца пенсіі

14.08.2025 / 16:37

Nashaniva.com

14 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб пераразліку працоўных пенсій з 1 верасня. Згодна з інфармацыяй прэс-службы палітыка, выплаты ў сярэднім павялічацца на 5%. 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле папярэдняй ацэнкі Мінпрацы, сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні складзе каля 980 рублёў.

Велічыня павышэння будзе залежаць ад:

На вераснёўскія пенсійныя выплаты накіруюць каля 2,2 мільярда рублёў, з іх 107 мільёнаў — дадатковыя сродкі на павышэнне.

У Мінпрацы падлічылі, што ў параўнанні з вераснем 2024 года пенсіі вырастуць на 167 рублёў, або на 20,5% у гадавым выражэнні. Гэта ўжо другое павышэнне ў 2025 годзе: першае адбылося з 1 лютага і склала 10%.

Павышэнне закране ўсе віды працоўных пенсій — па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці і ў сувязі са стратай кармільца. У Беларусі атрымальнікамі такіх пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

Базавая стаўка вырасце на тры рублі

Для бізнэсу збіраюцца прыняць новы закон. У інтэрнэце яго трактуюць як абмежаванне для «беглых», але сэнс змен у іншым

Белчыгунка дапусціла дэфолт па карпаратыўных бондах

Каментары да артыкула