БЕЛ Ł РУС

«Толькі ў Беларусі такое магчыма». Мужчына ў Z-майцы танчыць на плошчы пад украінскую песню ВІДЭА

14.08.2025 / 16:56

Nashaniva.com

У тыктоку з'явілася відэа з фестывалю «Мотальскія прысмакі» ў Іванаўскім раёне, на якім натоўп танчыць пад украінскую песню «Червона рута».

Скрыншот з відэа

Сярод танцораў вылучацца мужчына ў белай майцы з вялікай чорнай літарай Z.

«Ну, толькі ў Беларусі гэта магчыма. Чалавек з Z на майцы, танцуе пад украінскую песню, сярод беларусаў», — каментуе відэа аўтар роліка, суправаджаючы напісанае трыма стыкерамі з дзяржаўнымі чырвона-зялёнымі сцяжкамі.

@ir_ph77777 # #Мотоль #мотольскиепрысмаки ♬ оригинальный звук - Ирина

У каментарах думкі падзяліліся — адным такая сітуацыя падабаецца, другія тое, што адбываецца, асуджаюць. Трэція ж жартуюць: «Якую баба дала, такую і надзеў дзед».

Чытайце таксама:

«Гэта не сітуацыя, гэта сутнасць Расіі». Беларуска расказала пра смешны дыялог у прыбіральні на чыгуначным вакзале ў Брэсце

«Лідбір» вяртаецца ў звыклым фармаце. Хэдлайнеркай будзе Юлія Савічава

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў

Каментары да артыкула