Грамадства1616

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў

Лукашэнкаўскі прапагандыст Рыгор Азаронак напісаў калонку ў «Мінскай праўдзе», цалкам прысвечаную крытыцы дзеячаў, якія ўвасабляюць у Беларусі прарасійскую арыентацыю. Непасрэднай нагодай для гэтага, як выглядае, сталі развагі Лукашэнкі падчас інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Сайману Шустэру пра «вельмі заклапочаных» людзей, якія імкнуцца папсаваць адносіны паміж лукашэнкаўскім рэжымам і Крамлём. Але калі Лукашэнка казаў пра нейкіх таямнічых дыпламатаў у пасольстве, то Азаронак з усёй пралетарскай нянавісцю апалчыўся на мясцовую «пятую калону».

Рыгор Азаронак

Азаронак пачынае падыходзіць да асноўнай тэмы здалёк — зваротам да гісторыі рэвалюцыі 1917 года. Паводле яго, асноўную ваду тады замуцілі не нейкія рэвалюцыянеры, якія ўсе былі ў падполлі і за мяжой, а свае ж людзі, нібыта блізкія да царскага рэжыму. Спачатку яны забілі Грыгорыя Распуціна, а пасля зладзілі і Лютаўскую рэвалюцыю.

«Тыя, хто на словах быў і за краіну, і за перамогу — менавіта яны кінулі Айчыну ў вар'яцкую смуту лютага, з якой потым даставалі ўжо праз год бальшавікі», — піша Азаронак.

А пасля рэзка звяртаецца ўжо да сучаснасці, згадваючы пра тое, як у нядаўнім інтэрв'ю журналісту амерыканскага выдання Time Лукашэнка расказаў пра нейкія таемныя сілы ўнутры «Саюзнай дзяржавы», якія, паводле ацэнкі Азаронка,

«сістэматычна робяць усё для развалу і разбурэння гэтага самага Саюза. І робяць яны гэта не пад заходнімі або ліберальнымі лозунгамі, а пад нібыта прарасійскімі».

Але калі Лукашэнка ніякіх прозвішчаў не называў, то Азаронак гаворыць пра «гэтых здраднікаў і ворагаў з правага флангу» напрамую.

Першай пад ягоны агонь трапляе віцебская прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава, генэзіс якой, як сцвярджае Азаронак — у «пратэстанцкай антысавецкай масонскай секце YMCA», пад гімн якой нібыта танчыць і цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Азаронак папракае Мірсалімаву тым, што яе сястра і маці стаяць на пазіцыях, адваротных ад ейных, і цяпер знаходзяцца ў Польшчы, а сама яна, маўляў, «атрымала задачу сядзець тут і паслядоўна ўносіць раскол у саюз Беларусі і Расіі».

«Гэтыя змеі паслядоўна […] уціраюцца на прарасійскіх лозунгах у давер да пасольства, Рассупрацоўніцтва, фонду Гарчакова і іншых «інстытутаў». Там яны паслядоўна, з зайздросным пастаянствам, як у сектах вучылі — паўтараюць адно і тое ж: «Тут улада празаходняя, шматвектарная, усе паслядоўнікі ўлады — русафобы і нацыяналісты. Сама Беларусь — нахлебніца, а народ толькі і марыць, як бы ліквідаваць нашу суверэнную дзяржаву», — кляйміць Мірсалімаву Азаронак.

Не шкадуе ён і іншых вядомых у Беларусі прарасійскіх актывістаў.

Міхаіл Юспа для яго — «заўзяты фанат Ізраіля, ЦАХАЛа і Масада, ну і заадно — «прарасійскі» актывіст. Таксама строчыць паперкі, таксама паскудзіць, таксама ненавідзіць нашага прэзідэнта». Ва Усевалада Шымава «амбіцый на вагон, а талентаў — на тачку з гноем», плюс брат на «Радыё Свабода». Сяргей Шыптэнка «хаваецца за ананімнымі каналамі, але беспаспяхова. П'е кожны вечар беларускі бальзам і вырыгае нянавісць на краіну». Юрый Баранчык, Аляксандр Гронскі, Кірыл Авяр'янаў і Арцём Агафонаў — «уцекачы, ненавіснікі, паслядоўнікі чорнай справы Паўла Шарамета, які выконваў заказ празаходняга алігархату».

«Менавіта яны зладзілі скандал і істэрыку з нагоды фэйкавай «забароны георгіеўскіх стужак» у Беларусі. Менавіта яны выкарыстоўваюць вялікую акцыю «Бессмяротны полк» для брудных палітычных маніпуляцый. Менавіта яны абражаюцца на кожную шыльду на беларускай мове. Менавіта яны сістэмна і беспакарана (пакуль) абражаюць нашых дзяржслужбоўцаў. У чатах іх каналаў дзеецца сапраўдная вакханалія мярзоты і подласці, здрады і нянавісці», — проста крычыць прапагандыст.

І як доказ таго, што ўсе гэтыя людзі насамрэч працуюць на Захад, прыводзіць аргумент, што ніхто з іх не трапіў пад заходнія санкцыі, «у адрозненне ад тых жа «ябацек», што даўно ва ўсіх магчымых люстрацыйных спісах».

«Мы бачым гэтую здраду. Мы ведаем імёны. Мы ведаем сумы і каналы сувязі. Мы выкаранім здраду — і злева, і справа. Бо так загадвае нам вялікі лёс Расіі і Беларусі», — падсумоўвае сваю філіпіку Рыгор Азаронак.

Каментары16

  • Валенты
    12.08.2025
    YMCA (акронім ад Young Men’s Christian Association) — «асацыяцыя маладых хрысціян», нават маскоўскі патрыярх Ціхан хваліў яе ў свой час. Эх, рыгорчык, невук ты.
  • а тое ён будзе рабіць з маскоўскімі імперскімі прыблудамі , нам лепш і не ведаць )))
    12.08.2025
    Неяк фіялетава , Рыгор Азаронак калі так лупцаваў сваіх Беларусаў , а тое ён будзе рабіць з маскоўскімі імперскімі прыблудамі , нам лепш і не ведаць )) лепш будзім спаць ))
  • не поможет
    12.08.2025
    Ну, пропагандистской колонкой, азарёнок, не остановит оккупационную армию России, которая будет расквартирована в Беларуси, как только приморозится война в Украине, которую ждут не дождутся те, по которым, азарёнок, ударил пропагандой.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі31

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне11

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць