БЕЛ Ł РУС

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

15.08.2025 / 7:5

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў Анкорыджы на Алясцы пачнецца сёння а 22-й гадзіне па мінскім часе, паведаміў Белы дом. Раней паведамлялася пра 22:30.

Пуцін і Трамп у 2019 годзе. Фота: Susan Walsh / AP

Тым часам па дарозе на Аляску Пуцін прыбыў з рэгіянальным візітам у Магадан, паведамляюць расійскія СМІ.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што прэзідэнт РФ наведае прамысловае прадпрыемства і сустрэнецца з губернатарам Магаданскай вобласці Сяргеем Носавым.

«Накіроўваючыся на паўночны ўсход, Пуцін ніколі не губляў магчымасці заняцца рэгіянальнымі справамі, так ён зрабіў і гэтым разам», — сказаў Пяскоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула