БЕЛ Ł РУС

У Мінску на школьным стадыёне сеў верталёт

15.08.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Учора раніцай на Грушаўцы заўважылі пасадку верталёта на школьны стадыён. Паветраны транспарт належыць МНС, а на борце знаходзіўся каштоўны груз — донарскае сэрца.

Скрыншот відэа МНС

Санітарная авіяцыя МНС прылятае на стадыён школы №105 не ўпершыню. Як аказалася, верталёт і пляцоўку выкарыстоўваюць больш за 10 гадоў для дастаўкі донарскіх органаў.

У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што на борце знаходзілася донарскае сэрца — яго даставілі ў РНЦП «Кардыялогія», які знаходзіцца побач.

За мінулы год такім чынам выканалі 13 даставак. А з пачатку гэтага года верталёт МНС даставіў у цэнтр 8 донарскіх сэрцаў.

Першую перасадку сэрца ў Беларусі зрабілі ў лютым 2009 года, а ў 2016-м упершыню правялі трансплантацыю комплексу сэрца — лёгкае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула