БЕЛ Ł РУС

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!

15.08.2025 / 12:44

Nashaniva.com

Ігар Кавалевіч двойчы звярнуўся да хейтэраў пасля выхаду ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Нядобразычліўцаў ён назваў асенізатарамі і некалькімі не зусім цэнзурнымі словамі.

Ігар Кавалевіч звяртаецца да каманды і хейтэраў. Скрыншот відэа

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля выхаду ў раўнд плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый быў, як заўсёды, эмацыйны.

Гродзенцы прайшлі фарэрскі «Клаксвік». У першай сустрэчы яны саступілі з лікам 0:2, але ў другім матчы зрабілі камбэк і перамаглі па пенальці. Кавалевіч на гэты конт згадаў людзей, якія крытыкавалі «Нёман» пасля першай гульні, і назваў іх электрыкамі і асенізатарамі. 

«Перадаём прывітанне беларускім сантэхнікам і электрыкам. Хто-небудзь б*** разявіў сваю пашчу, сказаў, што мы гулялі з электрыкамі. Так што гэтым асенізатарам прывітанне», — сказаў Кавалевіч адразу пасля гульні.

Відавочна, гэта адсылка да футбольнага мему, маўляў, «Нёман» прайграў камандзе электрыкаў і сантэхнікаў, то-бок нібыта паўпрафесіяналам.

Гэта, насамрэч, не зусім праўда: «Клаксвік» два гады назад дабраўся да групы Лігі канферэнцый — у «Нёмана» такога поспеху ў еўракубках пакуль не было.

Пазней прэс-служба «Нёмана» апублікавала яшчэ адзін эмацыйны выступ трэнера, ужо з распранальні. Ён падзякаваў кіраўніку Гродзенскай вобласці Юрыю Караеву і зноў паслаў хейтэраў.

«У нас выдатная каманда, хлопцы. У нас выдатнае кіраўніцтва ў асобах Юрыя Хаджымуратавіча [Караева] і Андрэя Валер’евіча [Хмеля] (кіраўнік Гродзенскага гарвыканкама). Ім вялікі дзякуй за падтрымку.

Вялікі дзякуй заўзятарам, якія дасылалі словы падтрымкі. Сапраўдныя заўзятары, сапраўдныя патрыёты краіны нас любяць. П****асам таксама прывітанне. Шмат такіх, якія, б**, проста засмуціліся. Жадаю ім, каб яны выпілі за наша здароўе. С**а, і няхай падавяцца», — сказаў Кавалевіч у распранальні.

За выхад у групавы раўнд Лігі канферэнцый «Нёман» пазмагаецца з іспанскім «Рая Вальекана». Матчы адбудуцца 21 і 28 жніўня. Па рашэнні УЕФА хатнія гульні «Нёман» праводзіць не ў Беларусі, а на нейтральным полі ў Венгрыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула