БЕЛ Ł РУС

Літоўская партыя выключыла са сваіх шэрагаў дэпутата, які заклікаў прагнаць з Літвы Офіс Ціханоўскай

15.08.2025 / 15:10

Nashaniva.com

У пятніцу партыя «Нацыянальнае аб’яднанне» афіцыйна абвясціла пра прынятае рашэнне выключыць дэпутата Сейма Вітаўтаса Сініцу са сваіх шэрагаў, паведамляе LRT.

Вітаўтас Сініца. Фота: Sota

Вітаўтас Сініца быў намеснікам старшыні партыі «Нацыянальнае аб’яднанне». Ён заставаўся адзіным прадстаўніком партыі ў Сейме, атрымаўшы мандат у аднамандатнай акрузе.

Як указваецца ў заяве партыі, Сініца быў выключаны за тое, што неаднаразова арганізоўваў пасяджэнні сябраў рады без кворуму і прымаў на іх рашэнні. Партыя таксама ўзгадвае і іншыя парушэнні, дапушчаныя ім.

Сам палітык заявіў, што гэта рашэнне з'яўляецца несапраўдным і юрыдычна нікчэмным.

«Група, якая мае большасць у праўленні (Нацыянальнага аб’яднання), я веру, сапраўды прыняла такое рашэнне. Але яно нікчэмнае і несапраўднае, паколькі, згодна са статутам, праўленне не мае права выключаць сябраў партыі без заключэння Камісіі па этыцы», — заявіў В. Сініца агенцтву ELTA у пятніцу.

Раней Сініца скардзіўся ў пракуратуру на Сяргея Ціханоўскага, а таксама заклікаў ануляваць у Вільні акрэдытацыю Офіса Святланы Ціханоўскай.

Таксама ў мінулую пятніцу ён арганізаваў у Вільні акцыю супраць Офіса Святланы Ціханоўскай.

Чытайце таксама:

Міністр замежных спраў Літвы заступіўся за Офіс Ціханоўскай

Літоўскі дэпутат паскардзіўся ў пракуратуру на Сяргея Ціханоўскага

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай

Каментары да артыкула