БЕЛ Ł РУС

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

15.08.2025 / 17:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сацсетцы Truth social пра змест тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

Трамп пацвердзіў факт размовы з Лукашэнкам і заявіў, што чакае сустрэчы з «паважаным прэзідэнтам Беларусі»:

«У мяне адбылася выдатная размова з паважаным прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленне 16 зняволеных. Мы таксама абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных. Наша размова была вельмі добрай. Мы абмеркавалі шмат тэм, уключаючы візіт прэзідэнта Пуціна на Аляску. Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з прэзідэнтам Лукашэнкам у будучыні. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!» — напісаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі праз тэлефон

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны

Каментары да артыкула