Свет77

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны

Першую выснову з саміту на Алясцы, якую можна зрабіць яшчэ да таго, як ён стартаваў, — гэта тое, што старую, выкрышталізаваную яшчэ пры прэзідэнце Пятры Парашэнку і падхопленую Уладзімірам Зяленскім формулу «Нічога пра Украіну без Украіны» можна здаваць у музей, піша Бі-бі-сі.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп у 2019 годзе. Фота: Susan Walsh / AP

Вядома, Зяленскі можа сцвярджаць, што перамовы паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным могуць быць важнымі выключна для двухбаковых адносін паміж ЗША і Расіяй, але ніяк не для ўрэгулявання ва Украіне. Аднак паглядзім праўдзе ў вочы — у гэта не вераць нават самыя адданыя гледачы ўкраінскіх праўладных тэлеканалаў.

Вашынгтонскія і маскоўскія чыноўнікі, еўрапейскія лідары, украінскія і замежныя эксперты — усе сыходзяцца ў думцы, што менавіта шляхі выхаду з развязанай Расіяй вайны супраць Украіны стануць дамінуючай тэмай перамоваў на Алясцы.

І шанцы Украіны ўзяць удзел у гэтых перамовах разбіваюцца аб забойчую логіку амерыканцаў: прэзідэнт Трамп ужо сустракаўся на гэтую тэму з прэзідэнтам Зяленскім, цяпер пара абмеркаваць гэтую праблему з прэзідэнтам Пуціным. А Пуцін, нагадаем, не гарыць жаданнем сустракацца з Зяленскім.

Трэба сказаць, што прэзідэнт Украіны зрабіў усё для таго, каб голас Кіева ўсё ж такі прагучаў на гэтых перамовах. На працягу апошніх некалькіх дзён Зяленскі правёў дзясяткі званкоў з лідарамі еўрапейскіх і іншых краін, каб узгадніць пазіцыі. Апафеозам стала відэаканферэнцыя з удзелам еўрапейскіх лідараў і Зяленскага з аднаго боку і Трампа — з другога.

Паводле паведамленняў прэсы, размова прайшла лепш, чым чакалася, і сам прэзідэнт ЗША ацаніў яе на «10 з 10».

Але канчатковай упэўненасці ў тым, як менавіта пройдзе саміт на Алясцы і якімі будуць яго рашэнні (і ці будуць яны наогул), у украінцаў напярэдадні перамоваў няма. Начным кашмарам для Кіева стала б узгадненне паміж Трампам і Пуціным мадэлі «мір у абмен на тэрыторыі» ў яе горшым разуменні, пра якое пісала заходняя прэса: Украіна павінна вывесці свае сілы з Данецкай і Луганскай абласцей, а Расія ў адказ абяцае спыніць агонь па ўсёй лініі судакранання і прыступіць да змястоўных мірных перамоваў.

Зяленскі ўжо заявіў, што калі б яму паступіла такая «прапанова», ён бы рашуча ад яе адмовіўся. Але ці не стане гэта падставай для Трампа выйсці з «украінскага кейсу»? Са словамі: я дамовіўся пра найлепшыя магчымыя ўмовы, а ўкраінцы адмаўляюцца, таму разбірайцеся цяпер самі.

Усцешвае Кіеў тое, што па выніках відэаканферэнцыі з еўрапейскімі лідарамі і Зяленскім прэзідэнт ЗША паабяцаў не абмяркоўваць з Пуціным тэрытарыяльныя пытанні, а засяродзіцца на пытаннях спынення агню. Але ў чым можна быць упэўненым загадзя, калі гаворка ідзе пра Трампа і ягоны падыход да перамоваў?

На другім полюсе — згода Пуціна на абвяшчэнне неадкладнага перамір’я без папярэдніх умоў, фіксацыя цяперашняй лініі судакранання і пачатак сапраўдных мірных перамоваў, значна адрозных ад стамбульскіх рытуальных танцаў.

Аднак у такі варыянт не вераць, падаецца, нават аптымісты.

Таму самым лепшым для Украіны вынікам саміту на Алясцы выглядае адсутнасць любых дамоўленасцей і канчатковае расчараванне Трампа ў яго расійскім калегу.

Калі ў выніку амерыканскі прэзідэнт яшчэ і прыме выкарыстанне мытных і санкцыйных рычагоў супраць Масквы і яе саюзнікаў — для ўкраінцаў будзе цудоўна. А калі яшчэ вырашыць нарошчваць ваенную і фінансавую дапамогу Украіне — увогуле ідэальна для Кіева.

Паміж гэтымі крайнасцямі ёсць дзясяткі прамежкавых варыянтаў.

Ці ёсць у Трампа план на выпадак, калі Пуцін пачне цягнуць час? І калі такі план ёсць, то як да яго паставіцца Кіеў?

Ці можа Трамп дазволіць сабе пазбавіцца ад «украінскай праблемы», рызыкуючы тым, што яна ў далейшым стане яго асабістым «Афганістанам», якім ён так доўга і настойліва папракаў Джо Байдэна? І як на патэнцыйнае адхіленне Трампа ад мірнага ўрэгулявання рэагаваць Зяленскаму ў сваім суботнім звароце?

А тым часам разнастайнасць экспертных прагнозаў уражвае. Публікацыі ў заходніх СМІ не дадаюць агульнага разумення сітуацыі. Заявы ўкраінскіх чыноўнікаў па танальнасці вагаліся ад «мы як ніколі блізкія да заканчэння вайны» да «Расія не мае намеру спыняць баявыя дзеянні».

Ствараецца ўражанне, што ўсе толькі і чакаюць раніцы суботы па кіеўскім часе, калі нарэшце хаця б нешта стане зразумела. Ці не стане.

Каментары7

  • Q
    15.08.2025
    Дам вам аналітыку да канца году і нават на наступны год.
    1. На фронце да канца году істотных змен не будзе.
    2. Трампа зноў апусцяць ў гэтай сустрэчы з Пуціным нават на ягонай тэрыторыі. Нягледзячы што мае ўсе козыры зноў ляжа перад пуціным бо гуляе ў паддаўкі. Ен выйдзе поўным лузерам і за яго чарговы раз будзе сорамна нават яго прыхільнікам і ўсім прыхільнікам Захаду.
    3. Трампу не дадуць Нобеля, і хутчэй за ўсе яго намінуюць на Шнобеля.
    4. Пасля выбару ў Кангрэс групоўка з Мага пацерпіць паразу (што прымусіць рэспубліканцаў рабіць высновы), пераможуць дэмакраты якія пачнуць абвінавачаць Трампа ва ўсіх грахах у тым ліку ў слабасці і лузерстве і справа дойдзе амаль да імпічменту.
    5. Каб не выглядаць слабым і каб яго не лічылі пуцінскім агентам, ды пазбегнуць імпічменту, а так сама ўлічваючы што яму не далі Нобеля, Трамп нарэшце раззлуецца, зменіць сваю каманду на ястрыбаў і пачне па сапраўднаму рашуча дапамагаць Украіне разам з Захадам (але мог бы зрабіць больш) .
    6. Масковія ўсё больш і больш пачне буксаваць ў эканоміцы і ў вайне ва Ўкраіне і загалосіць пра перамір'е каб захаваць твар і захопленыя тэрыторыі ды пазбегнуць паразы ў вайне ва Украіне якая абавязкова будзе калі вайна не спыніцца.
    ***
    Ўсе будзе так пры ўмове што Украіна за гэты час не наробіць памылак і працягне малаціць акупантаў з дапамогай тэхналогій і не стандартных падыходаў на што яна здольна.
    ***
    Не дзякуйце.
  • бабруйчанін
    15.08.2025
    Паміж сабой гэтыя двое дамаўляюцца хоць аб чым
    Самы горшы сцэнар калі гэты ..адмовіцца прадаваць зброю дзля Украіна праз эўрапейцаў і рашучасць рашучых знікне як "міражы" Эмануэля
    Пасля пачнецца іньшая гульня і ні ў " гольф"
    Насамрэч як мне чакаецца
    Як заўсёды у Трампа Шмат ..хая і нічога
  • Бярэсце
    15.08.2025
    бабруйчанін ,
    1. Зброя ЗША то кантракты буйных спонсараў Трампа (рэспубліканцаў), працоўныя месцы выбаршчыкаў прыхільнікаў рэспубліканскай партыі.
    Пазбаўляць іх грошай - біць па сваіх спонсарах і выбаршчыках.
    2. Так сама Трамп зацікаўлены выціснуць газ і нафту Масковіі з міжнароднага эўрапейскага рынку і павялічыць ў ім долю кампаній ад ЗША (зноў жа асноўных спонсараў Трампа).
    Тут Эўропа (Нямеччына і гд) можа звязаць амерыканскія нафтагазавыя кантракты з кантрактамі па зброі для Украіны.
    3. Ніводны прэзідэнт ЗША не здолеў мець і захаваць добрыя адносіны з Пуціным, нават Трампу пры ягонай першай кадэнцыі.
    4. Ў ЗША кансэнсус большасці сярод абодвух партый і грамадзян ЗША па дапамоге Украіне. І гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША.
    Ўсё гэта раней ці пазней прымусіць Трампа дапамагаць Украіне. Ісці на непапулярныя крокі супраць грамадства і спонсараў ў дэмакратычнай краіне са свабоднымі СМІ - самагубства.
    Ўсе ў выніку павінна быць добра. Пытанне часу і працы.

Цяпер чытаюць

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам22

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кіты, карабель-прывід і чырвонае святло: беларус перасёк Атлантыку пад ветразем3

Колькасць машын на польскай мяжы пераваліла за 3500 — гэта рэкорд6

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Толькі 1% тых, хто выжыў пасля Хірасімы і Нагасакі, пасля памерлі ад ракавых хвароб, выкліканых радыяцыяй9

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый13

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу2

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай5

Кітаец спрабаваў пераслаць з ЗША ў шкарпэтках больш за 850 чарапах

Казахстан упершыню абышоў Расію па ВУП на душу насельніцтва7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам22

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць