БЕЛ Ł РУС

Беларусь паднялася на 48-е месца ў клубным рэйтынгу УЕФА

15.08.2025 / 18:6

Nashaniva.com

Пасля завяршэння трэцяга кваліфікацыйнага раўнда кантынентальных турніраў Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) абнавіў рэйтынг клубных каэфіцыентаў.

Гродзенскі «Нёман». Фота: football.by

Дзякуючы выхаду гродзенскага «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый Беларусь паднялася на 48-е месца, набраўшы ў гэтым сезоне 2,125 бала. Гэта найлепшы паказчык беларускіх клубаў за шэсць апошніх гадоў.

Пры гэтым каэфіцыент Беларусі ў табліцы яшчэ можа быць палепшаны, калі «Нёман» працягне паспяховы выступ у Лізе канферэнцый.

Гродзенскі клуб упершыню ў сваёй гісторыі прабіўся ў плэй-оф еўракубкаў. У барацьбе за выхад у асноўны этап трэцяга па рангу кантынентальнага турніру «Нёману» трэба будзе паспрачацца з іспанскім «Рая Вальекана». Першы матч гродзенцы правядуць 21 жніўня ў Венгрыі ў намінальна хатнім матчы, паядынак у адказ пройдзе 28 жніўня ў Мадрыдзе.

Чытайце таксама:

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!

«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Стаў вядомы магчымы супернік гродзенскага «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Каментары да артыкула