БЕЛ Ł РУС

Мінулай ноччу гамельчукі віртуальна апынуліся ў Бранскай вобласці

15.08.2025 / 20:17

Nashaniva.com

Пасля паўночы гомельскія карыстальнікі навігацыйных сэрвісаў заўважылі, што іх прылады вызначаюць месцазнаходжанне ў Бранскай вобласці Расіі (за 65 кіламетраў на паўночны ўсход ад Гомеля). Збой працягваўся каля 30 хвілін, піша «Флагшток».

Гэты выпадак сведчыць пра тое, што Гомель апынуўся ў зоне дзеяння перашкод або падмены сігналу GPS. Крыніца ўмяшання застаецца невядомай.

Па-навуковаму гэта з'ява называецца GPS-спуфінгам. Гэта метад падмены сігналаў спадарожнікавай навігацыі, пры якім прылада атрымлівае падманныя каардынаты.

Чытайце таксама:

«Вывезлі толькі да 6-й раніцы». З'явіліся падрабязнасці пра падзенне БПЛА ў Рэчыцы

«Флагшток» склаў карту начных пралётаў дронаў над Гомельшчынай. Сітуацыя незвычайная

Зафіксаваная рэкордная за апошні час колькасць расійскіх дронаў, якія за ноч заляцелі ў Беларусь

Каментары да артыкула