БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская: Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі

15.08.2025 / 21:22

Nashaniva.com

Сёння прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай правялі размову з Крысам Смітам, прадстаўніком Дзярждэпартамента, які адказвае за Беларусь і браў удзел у вызваленні палітвязняў. Пасля таго Ціханоўская зрабіла адмысловую заяву.

Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Images

«Я ведаю, што Прэзідэнт Трамп зрабіў гэты званок дзеля важнай гуманітарнай місіі — вызвалення нашых людзей і спынення рэпрэсіяў.

Гэта спроба выратаваць жыцці нявінных людзей і дабіцца сістэмных зменаў у Беларусі. І я ўпэўнена, што ў Прэзідэнта Трампа ёсць для гэтага ўплыў і ўсе неабходныя рычагі.

Рэжым павінен не толькі вызваліць людзей, але і спыніць рэпрэсіі. Усе спісы палітвязняў мы ўжо перадалі ЗША. Вызваленыя мусяць мець магчымасць застацца ў Беларусі, калі захочуць, а тыя, хто выехаў пад пагрозай рэпрэсіяў, павінны мець магчымасць бяспечна вярнуцца. Гэта неабходныя крокі для дээскалацыі.

На жаль, досвед паказвае, што Лукашэнку верыць нельга. Трэба глядзець на справы, а не словы», — заявіла дэмакратычная лідарка.

У сваю чаргу, як галоўны дарадца Франак Вячорка патлумачыў актуальную сітуацыю:

«Толькі што скончыліся кансультацыі з калегамі з дзяржаўнага дэпартамента і Белага дома ў справе магчымых вызваленняў. Цяпер мяч на баку Менска. Верым у тое, што будуць добрыя навіны ўжо ў найбліжэйшы час. Але гатовыя і да негатыўнага сцэнару. Паглядзім, чым закончыцца Аляска».

Чытайце таксама:

Рыбакоў: Ініцыятарам размовы з Лукашэнкам быў Трамп

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі

Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША

Балкунец: Я звязаўся з памочнікамі Трампа і папрасіў вызваліць 1300 палітвязняў

Каментары да артыкула