Грамадства44

Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў «Нашай Ніве» званок Трампа і Лукашэнкі, а таксама расказаў пра камунікацыю дэмсіл з амерыканцамі.

Кучынскі адзначыў, што Офіс Ціханоўскай падтрымлівае кантакт з Белым домам і Дзярждэпартаментам ЗША — «як да, так і пасля згаданага тэлефоннага званка».

«Падчас маёй сустрэчы ў Белым доме з дарадцам Трампа Бэйкерам мы падрабязна абмяркоўвалі стратэгію «пугi і перніка» ў адносінах да Лукашэнкі. Гэты падыход грунтуецца на простым прынцыпе: калі рэжым робіць крокі насустрач — вызваляе людзей, спыняе рэпрэсіі, — ён атрымлівае станоўчыя сігналы і палітычныя жэсты добрай волі. Мы ўжо назіралі прыклад такой палітыкі: візіт генерала Келага ў Мінск і яго фотаздымак з Лукашэнкам сталі выразным сігналам, пасля чаго былі вызвалены Сяргей Ціханоўскі і іншыя палітвязні».

Дарадца Ціханоўскай адзначыў, што яны вітаюць намаганні Трампа па вызваленні палітвязняў у Беларусі, спыненні рэпрэсій і аднаўленні справядлівасці ў Беларусі.

«Гэта гуманітарная місія найвышэйшага ўзроўню, якая мае мэту выратаваць жыцці невінаватых людзей.

Рэжым мусіць зрабіць канкрэтныя крокі: поўнасцю спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх невінаватых людзей з турмаў. Гэта можа стаць першым крокам на шляху да міру, свабоды і нацыянальнага прымірэння. Пакуль жа гэтага не адбудзецца, не павінна быць зменаў у палітыцы ў дачыненні да рэжыму.

У выпадку, калі Лукашэнка не прадэманструе гатоўнасці да гэтых крокаў, прэзідэнт ЗША можа перайсці да больш жорсткіх і рашучых мер.

Падобная сітуацыя ўжо мела месца ў адносінах да Пуціна: спачатку — спроба дамовіцца, але калі пасля размоваў Пуцін пачынае бамбіць Украіну яшчэ больш, былі скарыстаныя ўльтыматумы і захады да больш моцнага эканамічнага ціску».

Кучынскі дадаў, што падчас апошніх кантактаў амерыканскі бок асобна падкрэсліў важнасць правядзення ў Беларусі сістэмных зменаў і адкрыцця канструктыўнага дыялогу паміж рэжымам, грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі сіламі.

Каментары4

  • К-2
    15.08.2025
    На самой справе тое што напiсау́ Трамп супярэчуць таму што сказау́ Кучынскі... Гэта калі хтосці кажа адно, а нехта намагаецца растлумачыць што ён меу́ на у́вазе супрацьлеглае: "паважаны прэзідэнт Беларусі" і прыняу́ запрашэнне Лукашэнкі наведаць Мінск. Офіс Ціханоу́скай робіць і так ня мала для "прадстау́ніцтва беларусау́ у выгнанні", Але ня трэба рабіць выгляд што захады адміністрацыі Трампа у́згоднены з імі - там супрацьлеглая рыторыка з боку ЗША ідзе і гэта відавочна. Яны наогул пытаннямі "дэмакратычнасці" асабліва не займаюцца у́жо, толькі нацыянальны інтарэс ЗША
  • ЯМы
    15.08.2025
    Я, гатовы таксама скінуцца на машынку для галення. Для перамоваў з Трампам трэба годна выглядаць.
  • Тацит
    15.08.2025
    К-2, "... удачу каждый приписывает себе, а вину за несчастья возлагают на одного..."

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць