БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага

16.08.2025 / 6:48

Nashaniva.com

«Мы прыступаем да падрыхтоўкі трохбаковай сустрэчы з удзелам: Зяленскага, Пуціна і мяне. Я там буду», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Скрыншот Fox News

Пасля саміту з Пуціным дамоўленасць па Украіне цяпер залежыць ад Зяленскага: яму трэба згадзіцца на здзелку, заявіў Трамп у інтэрв’ю Fox News. 

«Мы прыступаем да падрыхтоўкі трохбаковай сустрэчы з удзелам: Зяленскага, Пуціна і мяне. Яны хочуць, каб я прысутнічаў на іх сустрэчы. Я там буду», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён заявіў, што яго адносіны з Пуціным заўсёды былі цудоўныя, а на сустрэчы аналагічна.

«Я абрадаваўся словамі Пуціна пра тое, што ўкраінскага крызісу не было б, калі б я быў прэзідэнтам ЗША ў 2022 годзе, а не Байдэн. У ходзе перамоваў з Пуціным удалося дасягнуць вялікага прагрэсу. Я ацэньваю верагоднасць заключэння пагаднення па Украіне як даволі высокую», — сказаў Дональд Трамп, падкрэсліўшы, што трэба лічыцца з вялікім ядзерным патэнцыялам Расіі.

«На пытанне пра нявырашанае важнае пытанне я хацеў бы не раскрываць дэталі. Я думаю, хтосьці збіраецца публічна заявіць пра гэта, яны разбяруцца», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Калі саміт з Пуціным праваліцца, Трамп можа ўвесці санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце

Каментары да артыкула