Прэзідэнты ЗША і Расіі паціснулі рукі, але не абдымаліся.

Пасля сустрэчы на чырвонай дарожцы і кароткай фотасесіі Трамп і Пуцін селі ў адзін аўтамабіль і паехалі на месца правядзення перамоў.
Падчас цырымоніі адзін з рэпарцёраў пракрычаў Пуціну пытанне, ці перастане той забіваць цывільных асоб ва Украіне. Пуцін адрэагаваў на гэта пастукваннем сябе па вуху, паказаўшы, што ці не чуе, ці не разумее сказанага.
Падчас сустрэчы Пуціна і Трампа над Анкорыджам праляцелі знішчальнікі F-35 і стратэгічны бамбавік B-2.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары