БЕЛ Ł РУС

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей

16.08.2025 / 7:12

Nashaniva.com

Першая лэдзі ў лісце закранула тэму становішча дзяцей ва Украіне і Расіі.

Меланія Трамп. Фота: Jacqueline Larma / AP

Прэзідэнт ЗША падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Алясцы перадаў яму ліст ад сваёй жонкі Меланіі, паведамляе Reuters.

Першая лэдзі ў лісце закранула тэму становішча дзяцей ва Украіне і Расіі.

«Чыноўнікі не хацелі раскрываць змест ліста, акрамя таго, што ў ім згадвалася пра выкраданне дзяцей у выніку вайны ва Украіне. Пра існаванне ліста раней не паведамлялася», — піша Reuters.

Пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійская ўлада пачала масавую кампанію прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію. Акупанты адбіралі дзяцей у сем’яў, каб потым іх маглі незаконна ўсынаўляць расіяне, нагадвае РБК-Украіна

У прыватнасці, так зрабіла расійскі дзіцячы амбудсмен Марыя Львова-Бялова. Яна ўсынавіла хлопчыка, якога акупанты незаконна вывезлі з Марыупаля.

Менавіта дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей стала прычынай для выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордара на арышт Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай.

Паводле даных Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца, з пачатку поўнамаштабнай вайны Расія дэпартавала з Украіны больш за 19,5 тысячы дзяцей. Цяпер ва Украіну ўдалося вярнуць больш за тысячу маленькіх украінцаў.

Чытайце таксама:

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце

Каментары да артыкула