Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню
Магілёўскі перавозчык «Аўтасеўлад» адмяніў рэйсы з Магілёва ў Вільню праз Мінск, паведамляе Infotrans Media Belarus.
Адменены рэйс на 9:30 з Магілёва, які ў 12:15 адпраўляецца з Мінска.
Назад не будзе рэйса на 15:40 з Вільнюса ў Магілёў. Ён таксама ідзе праз Мінск.
Сэрвіс па продажы білетаў Infobus.by вяртае поўны кошт адмененых рэйсаў.
З якой даты адменены рэйсы не паведамляецца.
З 12 жніўня пасажыры, якія ездзяць паміж Мінскам і Вільняй, сутыкнуліся з рэзкім скарачэннем колькасці рэйсаў. Прычына — абмежаванні, уведзеныя літоўскім урадам яшчэ ў 2024 годзе ў рамках рэжыму надзвычайнага становішча, але цяпер пачалі прымяняцца значна стражэй.
Часткова рэйсы адмянілі літоўскі перавозчык Eurolines і беларускі «Мінсктранс».