БЕЛ Ł РУС

Трамп ледзь не сарваў перамовы на Алясцы праз нязгоду з Пуціным па Данбасе

18.08.2025 / 15:39

Nashaniva.com

Амерыканскае выданне Axios паведаміла, што сустрэча на Алясцы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным ледзь не сарвалася. Прычынай сталі патрабаванні Пуціна наконт Данецкай вобласці.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на Алясцы. Фота: Contributor/Getty Images

Як адзначаецца, Пуцін настойваў, што хоча поўнага кантролю над вобласцю, хаця цяпер Расія кантралюе толькі каля 75% яе тэрыторыі.

Ён быў такі непахісны ў сваіх патрабаваннях, што Трамп нават разглядаў магчымасць датэрмінова завяршыць перамовы. Паводле інфармацыі ад крыніц выдання, пасля жорсткай рэакцыі Трампа Пуцін у выніку змякчыў сваю пазіцыю.

Амерыканская разведка мае розныя прагнозы: адныя лічаць, што Расія можа захапіць Данецкую вобласць цалкам ужо да кастрычніка, іншыя ж сцвярджаюць, што гэта будзе вельмі цяжкі і няпэўны працэс.

Раней Reuters апублікавала ўмовы Пуціна па спыненні вайны. Сярод іх — патрабаванне, каб украінскія войскі выйшлі з тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа падкрэсліў, што Вашынгтон не будзе прымушаць Кіеў адмаўляцца ад сваіх земляў у абмен на мір. У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гаворка можа ісці толькі пра наяўную лінію фронту, а Канстытуцыя Украіны не дазваляе аддаваць або абменьваць тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Праз санкцыі расійскай дэлегацыі давялося на Алясцы аплачваць паліва для самалётаў гатоўкай. А гэта сотні тысяч даляраў

Стала вядома, калі сёння адбудзецца сустрэча Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню

Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь

Каментары да артыкула