Свет4242

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне

Згодна з мірнымі прапановамі, якія абмеркавалі Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце на Алясцы, Расія адмовіцца ад невялікіх участкаў акупаванай Украіны, а Кіеў саступіць часткі сваіх усходніх зямель, якія Масква не змагла захапіць, паведамілі крыніцы.

Дональд Трамп з Уладзімірам Пуціным, 15 жніўня 2025 г., Аляска. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Агенцтва Reuters публікуе прапановы, агучаныя расійскім бокам па спыненні вайны ва Украіне. 

Паводле крыніц агенцтва, галоўныя патрабаванні былі такімі:

  • УСУ выйдуць з Данецкай і Луганскай абласцей, але пад кантроль Украіны вяртаюцца невялікія ўчасткі ў Сумскай і Харкаўскай абласцях.
  • Перамір'я да падпісання паўнавартаснага пагаднення не плануецца.
  • Фармальнае прызнанне суверэнітэту Расіі над Крымам.
  • Адмена часткі санкцый супраць РФ.
  • Забарона для Украіны на ўступленне ў НАТА, хаця магчымыя пэўныя гарантыі бяспекі для Украіны.
  • Афіцыйны статус рускай мовы ў некаторых частках Украіны ці па ўсёй Украіне, а таксама правы для РПЦ свабодна дзейнічаць у краіне.

Каментары42

  • Ёсік
    17.08.2025
    Збавіцель, ці бачыш што адбываецца на гэтай планеце? Старому карчу не хапала "двіжухі", пайшоў зьнішчаць суседа. А зараз, пазабіваўшы зь дзьвух бакоў сотні тысяч чалавек, разбурыўшы іхныя дамы, сядзіць фанабэрліва і патрабуе шчэ зямлі. Навошта яна табе, у расеі той зямлі не ўбачыш, дзе яна скончыцца, а ты ўсё лезеш да іншых, нахабнік стары.
  • Дурны ці прыкідваецца
    17.08.2025
    А як жа дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя? А як жа руzzкая канстытуцыя з Херсонам і Запарожжам? Перапішаш ці зноў нападзеш каб забраць?
  • политзек
    17.08.2025
    это план капитуляции Украины.
    а трамп - мерзавец "агент Краснов". и никто меня не убедит в обратном.

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць