Ва Украіну вярнулі целы яшчэ тысячы загінулых
В Украіну вярнулі з Расіі целы яшчэ тысячы загінулых украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў Каардынацыйны штаб па пытаннях з ваеннапалоннымі.
Фота: t.me/Koord_shtab
Сярод выдадзеных Расіяй гэтым разам — целы пяці чалавек, якія загінулі ў палоне. Яны ўваходзілі ў спіс цяжка параненых і цяжкахворых, прызначаных для абмену.
У штабе адзначылі, што расійскі бок працягвае зацягваць працэс і не выконвае сваіх абяцанняў. Украіна, у сваю чаргу, настойвае на тэрміновым вызваленні ўсіх цяжкахворых і цяжкапараненых палонных і вядзе барацьбу за вяртанне кожнага свайго грамадзяніна.
Чытайце таксама:
Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі
Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат