БЕЛ Ł РУС

Колькі трэба выкласці бацькам, каб сабраць у школу першакласніка

19.08.2025 / 21:20

Nashaniva.com

Паводле падлікаў спецыялістаў прадпрыемства «Сталічны гандаль і паслугі», кошт школьных заплечнікаў сёння складае ад 56 да 244 рублёў. Каб запоўніць яго ўсім неабходным, бацькам вучняў малодшых класаў прыйдзецца выкласці ад 119 да 363 рублёў, а бацькам старшакласнікаў — ад 115 да 500 рублёў. Гэта ўжо поўны камплект школьнага рыштунку. Самыя «дарагія» пры гэтым — першакласнікі, піша Sputnik.

Фота ілюстрацыйнае

Падрыхтоўка дзіцяці да новага навучальнага года — гэта не толькі купля школьнай формы ці класічнага адзення, але і вялікія выдаткі на канцылярскія і пісьмовыя прылады.

Асабліва шмат выдаткаў патрабуецца ад бацькоў першакласнікаў, бо ім трэба адразу набыць поўны набор, які ўключае каля 30 розных пазіцый.

У гэты спіс уваходзяць:

Акрамя гэтага, для працоўнага навучання і малявання трэба набыць:

Неабходныя таксама клеі — і ПВА (1,8—3,2 рубля), і клей-аловак (1—5,5 рубля), а яшчэ нажніцы з закругленымі канцамі (4—9 рублёў).

Дзённік у першым класе пакуль што не патрэбны — яго пачынаюць весці толькі з трэцяга класа. Але калі купляць, то каштуе ён нядорага — каля 2,7 рубля, і за апошні год кошт не змяніўся.

Такім чынам, калі браць самыя простыя і танныя рэчы, то камплект школьных прылад для першакласніка з дзесяццю сшыткамі ў клетку і дзесяццю ў лінейку абыдзецца прыкладна ў 80 рублёў.

Калі ж выбіраць самыя дарагія варыянты, то сума перавысіць 330 рублёў.

У параўнанні з мінулым годам цэны істотна не змяніліся: мінімальны набор каштаваў каля 85 рублёў, а самы дарагі — звыш 320.

Вучням сярэдніх і старэйшых класаў сабраць партфель лягчэй і танней. Па-першае, частка канцылярскіх тавараў застаецца з мінулага года ў добрым стане. Па-другое, ім ужо не патрэбныя некаторыя прылады — напрыклад, пластылін, дошчачкі для лепкі, каляровая папера ці картон. Таму цэны на зборы будуць ніжэйшыя, чым у першакласнікаў.

Чытайце таксама:

«Не рэкамендавана, а абавязкова». У раскладзе ўрокаў з'явіцца трэці ўрок фізкультуры

Хатняе заданне па фізкультуры і тлумачэнне паняцця «каляровая рэвалюцыя». Якія змены ў школах будуць у новым навучальным годзе

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся

Каментары да артыкула