Грамадства44

Хатняе заданне па фізкультуры і тлумачэнне паняцця «каляровая рэвалюцыя». Якія змены ў школах будуць у новым навучальным годзе

14 жніўня ў Мінску прайшоў агульнарэспубліканскі семінар-практыкум, прысвечаны падрыхтоўцы да 2025/2026 навучальнага года. На ім абмеркавалі гатоўнасць устаноў адукацыі да навучальнага года, змяненні ў праграмах і новаўвядзенні, якія пачнуць дзейнічаць з 1 верасня, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая, у больш чым палове школ і гімназій ужо падпісаныя або амаль падпісаныя пашпарты гатоўнасці. Завяршаюцца рамонты, правяраюцца бяспека і выкананне санітарных і тэхнічных нормаў. Больш за 90% рукапісаў новых падручнікаў перададзена на друкарні, частка накладу ўжо дастаўлена ў школы.

З новага навучальнага года ўводзяцца істотныя змены:

  • колькасць урокаў фізкультуры павялічыцца да трох на тыдзень, каб змагацца з гіпадынаміяй і паляпшаць фізічную падрыхтоўку вучняў;
  • у праграмы ўключаць гульнявыя віды спорту (валейбол, баскетбол, футбол), а ў старэйшых класах — гімнастыку на спартыўных снарадах;
  • магчыма з’яўленне хатняга задання па фізкультуры, напрыклад, падцягванні, прыседанні, практыкаванні на прэс;
  • тэорыя і практыка фізкультуры будуць вывучацца паралельна.

З 1 верасня таксама ўводзіцца:

  • забарона карыстання мабільнымі тэлефонамі падчас урокаў (смартфоны будуць здавацца ў спецыяльныя шафы);
  • абавязковы дзелавы стыль адзення для вучняў.

У новым навучальным годзе школьнікі атрымаюць 28 падручнікаў, у тым ліку два новыя.

Асаблівая ўвага — прадмету «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», дзе каля чвэрці кнігі прысвечана незалежнай Беларусі, яе дасягненням, ролі Лукашэнкі, патрыятызму і «адзінству». Міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што ўпершыню ў падручніку падрабязна апісаны 30-гадовы перыяд інстытута прэзідэнцтва, уключаючы тлумачэнне паняцця «каляровыя рэвалюцыі».

Для дзесяцікласнікаў навучальны год скончыцца 25 траўня, каб правесці вучэбна-палявыя зборы па патрыятычным, фізічным і працоўным выхаванні. У сельскіх школах, ліцэях і кадэцкіх вучылішчах з’явіцца магчымасць навучання кіраванню аўтамабілем як часткі прафесійнай падрыхтоўкі.

Працягваецца лічбавая трансфармацыя адукацыі: на Нацыянальным адукацыйным партале з’явяцца віртуальныя памочнікі для вучняў, а таксама факультатыў «Асновы кіравання квадракоптарам» з практыкай на трэнажорах.

Каментары4

  • Галя з Камароўкі
    14.08.2025
    Янка, мяркую, спадар не глядзіць бт і не чытае сб? Там столькі дадзеных, якімі яны ганарацца! Хлусня, канешне, але ж які поп, такі і прыход. Прапагандонам - бабло, людзям - «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».
  • .
    14.08.2025
    Відавочна, патрэбны фізічна моцны ваяр, кіроўца ваеннай тэхнікі або аператар дрона, з прамытымі мазгамі. Ідэал грамадзяніна ЛРБ (лукашысцкай Беларусі).
    І лепш пакуль без тэлефона, да таго часу, як Агат, Гарызонт і ААЦ не прыдумалі мабільны тэлефон са штучным інтэлектам, які ведае толькі 1 правільны падручнік.
  • даведка
    14.08.2025
    БТ вчера в новостях показало сюжет про подготовку зачисленных в академию МВД, где инструктор говорит, что многие из них не подтягивались и не бегали 1,5 км.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць