БЕЛ Ł РУС

Намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама папаўся п'яным за рулём

19.08.2025 / 21:39

Nashaniva.com

У Ганцавічах супрацоўнікі ДАІ спынілі намесніка старшыні райвыканкама Віталя Пракурата, які кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, піша выданне «Першы».

Віталь Пракурат

Віталь Пракурат больш за 20 гадоў займаў розныя пасады ў мясцовай сістэме ўлады і шмат разоў узначальваў выбарчыя камісіі. Ён курыраваў у раёне будаўніцтва, дарожную гаспадарку, ЖКГ, транспарт і сувязь. Але пасля інцыдэнту страціў і пасаду, і правы кіроўцы.

Па непацверджанай інфармацыі, алкатэстар паказаў у крыві чыноўніка каля 2 праміле алкаголю. Пасля здарэння яго прозвішча знікла са спісу намеснікаў старшыні на сайце райвыканкама.

Першымі пра гэты выпадак паведамілі ў мясцовым тэлеграм-канале Tipgants.

Дарэчы, гэта не першы падобны скандал у Ганцавіцкім выканкаме: роўна чатыры гады таму, 18 жніўня 2021 года таксама за кіраванне ў п’яным выглядзе з пасады быў зняты іншы намеснік старшыні — Артур Грыгар’ян, які больш за дзесяць гадоў адказваў за эканамічны блок раёна.

Артур Грыгар'ян

Таму ў Ганцавічах ужо жартуюць, што пасада намесніка старшыні райвыканкама — не толькі «хлебная», але і «хмяльная».

Чытайце таксама:

Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію

Лукашэнка прызначыў пяць намеснікаў міністраў і сем кіраўнікоў раёнаў

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае

У Барысаве выдзяляюць больш чым мільён даляраў на «адраджэнне яўрэйскіх традыцый»

У Гродзенскай вобласці затрымалі за хабар рэгіянальнага чыноўніка

Каментары да артыкула